БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, хто той куратар КДБ, які прапаноўваў ляхавіцкай настаўніцы даносіць на калег

12.02.2025 / 17:1

Nashaniva.com

Настаўніца матэматыкі Ляхавіцкай гімназіі Таццяна Крапіневіч напрыканцы 2024 года вымушана выехала з краіны пасля даносаў Вольгі Бондаравай. Яна расказала ў інтэрв'ю «Вясне», як пасля допыту ў КДБ ёй тэлефанаваў куратар ведамства і прапаноўваў даносіць на калег. Пра асобу гэтага куратара ўдалося высветліць некаторыя падрабязнасці. 

Пай Аляксандр Васільевіч

Як паведаміла Таццяна, куратар прадставіўся, як Пай Аляксандр Васільевіч. Настаўніца запісала яго нумар тэлефона.

«Ён сказаў, што ведае, што я пакідала на выбарах подпіс за Віктара Бабарыку. «Так, было такое, што ў гэтым дрэннага?» Ён мне даў зразумець, што калі я штосьці пабачу ці пачую падазронае, то магу ў любы час днём і ноччу яму патэлефанаваць. То-бок ён мне прапанаваў даносіць на іншых», — расказала ў інтэрв’ю Таццяна.

З дапамогай «Белпола» «Вясна» знайшла чалавека з такім самым іменем.

Па стане на 2017 год Аляксандр Пай працаваў у вайсковай часці № 13279 — гэта Упраўленне КДБ па Брэсцкай вобласці. 35-гадовы мужчына — ураджэнец Драгічына і мае ва ўласнасці кватэру ў Баранавічах.

Як атрымалася высветліць, Пай двойчы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за перавышэнне хуткасці і парушэнне правіл паркоўкі.

Нумар тэлефона, з якога тэлефанавалі настаўніцы, зарэгістраваны на 32-гадовую Пай Вольгу Васільеўну. Яе апошняе месца працы — Цэнтральная раённая бібліятэка горада Іванава.

Чытайце таксама:

«Я не вучыла дзяцей спяваць гімн і хадзіць шыхтом». Размова з настаўніцай Таццянай Крапіневіч, якая з'ехала з краіны праз даносы Бондаравай

15 гадзін спатрэбілася, каб сабраць збор для эвакуяванай сям’і Таццяны Крапіневіч, на якую данесла Бондарава

Пасля даносу Бондаравай настаўніца года з Ляхавічаў тэрмінова выехала з Беларусі

За «анлайн-пікетаванне» будуць судзіць завуча Ляхавіцкай гімназіі, якую здала Бондарава

Каментары да артыкула