Грамадства1313

Пасля даносу Бондаравай настаўніца года з Ляхавічаў тэрмінова выехала з Беларусі

Таццяна Крапіневіч працавала ў Мінску ў бізнэс-сферы, а пасля перабралася ў Ляхавічы, каб вучыць дзяцей

Яшчэ ў пачатку месяца Таццяна Крапіневіч была намесніцай дырэктара ляхавіцкай гімназіі. Цяпер яна апынулася ў Варшаве як палітычная эмігрантка.

У снежні 2024 года даносчыца Вольга Бондарава — якая ў сваім салідным узросце яшчэ не здолела атрымаць вышэйшую адукацыю — звярнула ўвагу на інстаграм Таццяны і заклікала ГУБАЗіК разабрацца з настаўніцай. 

Таццянай зацікавіліся сілавікі, і яна вырашыла з'ехаць з краіны. Адміністрацыйны суд, прызначаны на 28 студзеня 2025 года, пройдзе без яе.

Гісторыя Крапіневіч унікальная — яна доўгі час працавала ў бізнэс-сферы ў Мінску, але вырашыла паўдзельнічаць у праграме «Настаўнік для Беларусі». Ідэя праекту была ў тым, каб высокакваліфікаваныя спецыялісты вучылі дзяцей у рэгіёнах — там, дзе ўзровень адукацыі звычайна ніжэйшы, чым у буйных гарадах. Так Таццяна апынулася ў Ляхавічах. У 2023 годзе яна стала фіналісткай конкурсу «Настаўнік года Беларусі».

Цяпер разам з 15-гадовай дачкой Таццяна абжываецца ў Варшаве.

Bysol абвесціў збор на дапамогу настаўніцы.

Каментары13

  • SHOS
    28.01.2025
    Ответ на ответ Латушко насчёт репрессий. Наивно полагать, что усатый психопат что-то спустит на тормозах. Система с радостью будет продолжать ломать судьбы людей
  • Барадзед
    28.01.2025
    Математику можно и за границей преподавать, а зарплата в разы больше.
  • Яўхім
    28.01.2025
    Калі чытаеш навіны, там нехта выехаў, там выехаў. Але уявіць які гэта стрэс для чалавека - немагчыма. Тэрмінова выехаць, гэта значыць , пакінуць усё што маеш. Узяць валізку і ехаць у невядомасць.

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Пара падманвала мужчын на сайтах знаёмстваў — клюнулі 60 чалавек1

«Лукашэнка назваў нас дэзерцірамі». Гісторыя беларускі, якая ў 1970‑я ўцякла з беларускага калгаса ў Літоўскую ССР2

Жыхарку Маладзечна, якая выйшла з бел-чырвона-белым сцягам у першыя дні вайны, асудзілі да 3 гадоў калоніі2

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца13

Ціханоўская прыехала на Саміт еўрапейскіх лідараў у Ерэван3

У Камянецкім раёне ўчора прапала сямігадовая дзяўчынка. Яе знайшлі ў вадзе1

Затрыманыя Вольга Муская і Валеры Краснагір1

Севярынец выдае кнігу, дзе будзе 71 беларускі храм, што ён намаляваў з турмы і калоніі для сына2

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць