БЕЛ Ł РУС

Ва Украіне ўвялі санкцыі супраць былога прэзідэнта Пятра Парашэнкі

12.02.2025 / 22:31

Nashaniva.com

На пасяджэнні Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны 12 лютага былі ўведзеныя санкцыі супраць пятага прэзідэнта Украіны, народнага дэпутата і бізнэсмена Пятра Парашэнкі, паведаміла выданне Forbes Ukraine са спасылкай на дзве дасведчаныя крыніцы, адна з якіх прысутнічала на пасяджэнні РНБА.

Пятро Парашэнка. Фота: AP Photo/Petr David Josek

Адна з крыніц Forbes мяркуе, што гаворка можа ісці пра «артыкул дзяржаўная здрада».

Афіцыйных паведамленняў пра гэта пакуль няма. 

У сваім вячэрнім звароце прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што сёння ён правёў пасяджэнне РНБА і што ягонае рашэнне будзе апублікаванае заўтра, 13 лютага. Пры гэтым ён не ўдакладніў, пра якое рашэнне ідзе гаворка.

Чытайце таксама:

Парашэнка расказаў, як Лукашэнка заклікаў яго выкарыстоўваць ягоны выбарчы досвед

Парашэнка пераблытаў амерыканскага палітыка Майка Джонсана са спеваком Майклам Джэксанам

Парашэнка заявіў, што мае намер удзельнічаць у наступных выбарах ва Украіне

Каментары да артыкула