БЕЛ Ł РУС

Прэс-сакратарка Лукашэнкі пракаментавала вызваленне Беларуссю амерыканца

13.02.2025 / 11:4

Nashaniva.com

«Мы аддаём перавагу ў гэтых пытаннях канфідэнцыйнасці». 

Наталля Эйсмант. Фота: Valeriy Sharifulin Sputnik Kremlin Pool Photo via AP

Прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант пракаментавала вызваленне амерыканца і палітвязняў. 

«Нядаўняе вызваленне Беларуссю грамадзяніна ЗША — не адзіная такая просьба новай адміністрацыі ў Вашынгтоне», — заявіла яна ТАСС.

Паводле яе слоў, такія просьбы [аб вызваленні] паступалі і паступаюць.

«Мы аддаём перавагу ў гэтых пытаннях канфідэнцыйнасці. Уся інфармацыя аб дэталях — у Дзярждэпе ЗША і ў Белым доме», — пракаментавала яна нядаўняе вызваленне Беларуссю траіх зняволеных, уключаючы грамадзяніна ЗША.

Нагадаем, што ўчора стала вядома пра вызваленне журналіста Радыё Свабоды Андрэя Кузнечыка, Алены Маўшук, а таксама грамадзяніна ЗША, які пажадаў не называць сваё імя. Вядома толькі, што гэта не адвакат Юрась Зянковіч. Да Зянковіча, як піша Reuters са спасылкай на сваю крыніцу, 5 студзеня ўпершыню пусцілі амерыканскіх дыпламатаў, якія базуюцца ў Літве.

Дзярждэп ЗША заклікаў вызваліць усіх палітвязняў у Беларусі. 

Чытайце таксама:

Вызвалены ў Беларусі амерыканец — не адвакат Юрась Зянковіч

Амерыканцы забралі з беларускай турмы журналіста Андрэя Кузнечыка і яшчэ двух палітзняволеных

«Лукашэнка нічога не атрымаў за гэты абмен». Па палітвязняў у Мінск прыязджаў супрацоўнік Дзярждэпа Крыс Сміт

Дзярждэп ЗША заклікаў вызваліць усіх палітвязняў у Беларусі

Каментары да артыкула