Прэзідэнт Радыё Свабода пра вызваленне Кузнечыка: Гэта заслуга належыць адміністрацыі Трампа
Стывен Капус пракаментаваў вызваленне ўчора журналіста радыё, які прабыў за кратамі тры гады.
Андрэй Кузнечык з жонкай і сынам. Фота Радыё Свабода
«Уся заслуга належыць адміністрацыі Трампа. Прэзідэнт вельмі ясна даў зразумець, што мае намер вярнуць дадому ўсіх людзей, усіх амерыканцаў, якія ўтрымліваюцца як палітвязні па ўсім сьвеце, і іх тысячы. Але ў гэтым выпадку мы аддаём належнае прэзідэнту, бо Андрэй — грамадзянін Беларусі. І навошта гэта рабіць ЗША? Прасцей кажучы, гэта праца, якую робіць, у гэтым выпадку, Радыё Свабода. Праца ацэненая адміністрацыяй Трампа. Шмат у чым нашы людзі, усе, хто працуе на Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода, знаходзяцца на перадавой дэмакратыі. І таму я лічу, што ўчора вечарам адміністрацыя пайшла на гэты надзвычайны крок. І мы сапраўды вельмі ўдзячныя за іхныя дзеянні», — сказаў Стывен Капус.
— Калі казаць пра гэтую вялікую працу, то яна не скончаная, бо другі журналіст, Ігар Лосік, застаецца ў турме ў Беларусі. Ці працягваюцца намаганні для яго вызвалення і якія праблемы сустракаюцца на гэтым шляху?
— Вяртанне Ігара Лосіка дадому па-за часам, і мы з нецярплівасьцю чакаем гэтага дня. Я магу вам сказаць, што мы атрымалі запэўніваньні ад найвышэйшых службовых асоб ЗША, што гэта таксама іх прыярытэт і яны будуць працягваць працаваць, каб забясьпечыць ягоны выхад на волю.
Я хачу сказаць сёе-тое важнае пра намаганні вярнуць дадому і Ігара, і Андрэя. Гэта ня быў абмен. Гэта ня быў гандаль. Вызваленьне трох чалавек было зарганізаванае адміністрацыяй Трампа. Гэта тое, што вельмі важна разумець усім. Выйшлі на волю амерыканскі грамадзянін і беларускі журналіст, які працуе на фінансаваную ЗША арганізацыю, у нашым выпадку Андрэй Кузнечык.
Чытайце таксама:
Амерыканцы забралі з беларускай турмы журналіста Андрэя Кузнечыка і яшчэ двух палітзняволеных