БЕЛ Ł РУС

МЗС Малдовы выставіла ВІДЭА, як расійскага пасла выклікалі для тлумачэнняў

13.02.2025 / 19:58

Nashaniva.com

Паслу Расіі ў Малдове Алегу Озераву прадэманстравалі рэшткі дрона, збітага на тэрыторыі краіны. На іх напісана па-руску «Герань-2».

Пасол Расіі ў Малдове Алег Озераў у малдаўскім МЗС. Перад ім — фрагменты збітага расійскага дрона. Скрыншот з відэа

У ноч на 13 лютага ў выніку масіраванай атакі дронаў на ўкраінскі порт у Рэні памежныя службы Малдовы зафіксавалі некалькі беспілотнікаў, якія перасеклі тэрыторыю краіны.

Адзін з дронаў упаў у поле каля вёскі Чумай. Яшчэ адзін выбухнуў у полі паміж горадам Чадыр-Лунга і сялом Валя-Пержай.

«У адказ на гэтыя правакацыі Міністэрства замежных спраў прыняло рашэнне аб аднабаковым спыненні дзеяння міжурадавага малдаўска-расійскага Пагаднення аб стварэнні і функцыянаванні культурных цэнтраў, падпісанага ў 1998 годзе. Пасля завяршэння працэдур Расійскі культурны цэнтр павінен спыніць сваю дзейнасць у нашай краіне», — заявілі пасля гэтага ў МЗС Малдовы.

Чытайце таксама:

У Малдове закрыюць Расійскі культурны цэнтр

Малдова назвала чатыры ўмовы па газе для Прыднястроўя

Малдова афіцыйна заявіла пра непрызнанне выбараў Лукашэнкі

Каментары да артыкула