БЕЛ Ł РУС

Дудкін аспрэчвае, што ён агент КДБ: Прычына кампаніі супраць мяне — мая паспяховая дзейнасць

14.02.2025 / 16:46

Nashaniva.com

З блытанага каментара экс-лідара БХД можна зрабіць выснову, што зробленая ім заява пра супрацоўніцтва з КДБ была… праверкай сяброў партыі.

Яўген Дудкін. Фота: яго фэйсбук

Беларускія хрысціянскія дэмакратры пад кіраўніцтвам Георгія Дзмітрука заявілі пра тое, што выявілі крата ўнутры супольнасці — Яўгена Дудкіна. Падчас унутраных разбіральніцтваў выявілася, што Дудкін з’яўляецца даўнім агентам КДБ. Таксама ён нібыта сам пацвердзіў гэты факт цяпер ужо былым аднапартыйцам.

У адказ на гэта палітык даў «Нашай Ніве» каментар, у якім усё аспрэчвае:

«Я не з'яўляюся агентам КДБ. Зараз ідзе мэтанакіраваная кампанія супраць мяне. Прычына — мая паспяховая дзейнасць у партыі».

Ад далейшых каментароў Дудкін адмовіўся.

Падобную заяву ён апублікаваў і ў сябе ў сацсетках: «Ідзе мэтанакіраваная кампанія супраць маёй асобы як вынік праверкі тых людзей, хто вакол мяне. Глядзіце на плады. З Богам!»

А калі ў яго ўдакладнілі, ці прызнаваўся ён аднапартыйцам у супрацоўніцтве з КДБ, Дудкін адказаў, што «гэта была праверка сябры партыі» (дакладная цытата — НН).

***

Яўген Дудкін. Фота: Белсат

Яўген Дудкін — 36-гадовы палітычны дзеяч у эміграцыі. З Беларусі ён, настаўнік па адукацыі і рэгіянальны актывіст па жыцці, з’ехаў яшчэ ў 2018-м, асеў у Польшчы як эканамічны мігрант. Апошнім часам ён з’яўляўся кіраўніком фонду «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (Białoruska Chrześcijańska Demokracja. 

Чытайце таксама:

Адзін з лідараў партыі Яўген Дудкін прызнаўся, што з'яўляецца даўнім агентам КДБ

Рымашэўскі: Рытарычнае пытанне, колькі яшчэ будзе выяўлена агентаў спецслужбаў з суполкі Дзмітрука. Але гэта не БХД

Каментары да артыкула