БЕЛ Ł РУС

Двух расіян асудзілі ў Польшчы за шпіянаж і вярбоўку ў ПВК «Вагнер»

14.02.2025 / 17:33

Nashaniva.com

Суд у Кракаве вынес рашэнне 14 лютага 2025 года. Пракурор запатрабаваў для абвінавачаных 8 гадоў пазбаўлення волі, але суд прызначыў меншы тэрмін — па 5,5 гадоў. Акрамя таго, расіяне Андрэй Г. і Аляксей Т. павінны выплаціць па 30 тысяч злотых у Фонд дапамогі пацярпелым, піша Польскае прэс-агенцтва.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: polskieradio24.pl

Мужчын затрымалі ў жніўні 2023 года ў Варшаве. Іх абвінавацілі ў тым, што яны расклейвалі ў Кракаве і Варшаве сотні ўлётак, якія заклікалі далучацца да ПВК «Вагнер». Пракуратура заявіла, што гэта было вярбоўкай наймітаў і элементам гібрыднай вайны на карысць расійскай разведкі.

Абвінавачаныя не прызналі сваёй віны, хоць і не адмаўлялі, што расклейвалі ўлёткі. Абарона настойвала на іх невінаватасці, называючы гэта «банальным здарэннем» без намеру ўдзельнічаць у вярбоўцы.

Адвакаты могуць абскардзіць прысуд.

Чытайце таксама:

У Польшчы абвясцілі ў вышук беларускую шпіёнку

Беларуска-анліфаншчыца, асуджаная ў Польшчы за шпіянаж, не прыйшла адбываць пакаранне і не заплаціла штраф

Як за беларускімі апазіцыянерамі шпіёніла мадэль Онліфанс

Каментары да артыкула