БЕЛ Ł РУС

Па сённяшнім дні беларусы вызначалі, калі прыйдзе вясна

15.02.2025 / 8:16

Nashaniva.com

Сёння праваслаўныя, што трымаюцца юліянскага календара, адзначаць Грамніцы.

Католікі Грамніцы адзначалі 2 лютага (у Амерыцы так званы Дзень сурка, але амерыканскія прыкметы не спрацоўваюць для Еўропы)

Сёння Грамніцы адзначаюць праваслаўныя. Царкоўная назва свята — «Стрэчанне».

На Грамніцы ў цэрквах паляць свечкі. Іх называюць грамнічнымі, лічылася, што яны аберагалі хаты ад перуна і маланак.

Грамніцы — палова зіміцы, кажа народная мудрасць.

Па надвор'і на Грамніцы вызначалі, якая будзе вясна: «Як на Грамніцы певень нап’ецца вадзіцы, дык на Юр’я [6 мая] вол наесца травіцы». То-бок вясна будзе ранняй.

У Мінску зараз мінус 7°С, удзень будзе мінус 4°С, вечарам мінус 10°С. А ў наступныя дні стане яшчэ халадней.

У папярэднія гады прыкмета працавала.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула