БЕЛ Ł РУС

«Заказчыка ведае ўвесь свет, але мы хочам, каб даведаліся і выканаўцаў». Людміла Навальная — пра гібель сына

16.02.2025 / 15:55

Nashaniva.com

Маці палітыка Аляксея Навальнага пасля паніхіды на Барысаўскіх могілках у Маскве падзякавала ўсім, хто не забывае пра яе сына, і сказала смелыя словы.

Маці палітыка Аляксея Навальнага пасля паніхіды на Барысаўскіх могілках у Маскве

«Я ўпэўнена, што калі-небудзь праўда пераможа. Заказчыка ведае ўвесь свет, але мы хочам, каб даведаліся і выканаўцаў — і тых, хто спрыяў гэтаму, і тых, хто здзейсніў», — сказала Людміла Навальная.

Яна таксама падзякавала ўсім, хто памятае пра яе сына.

«Дзякуй і велізарны нізкі паклон усім, хто прыходзіць сюды, усім, хто дапамагаў мне, калі я была ў Салехардзе, усім, хто гэты год памятае Аляксея, прыходзіць сюды. Нізкі паклон і дзякуй», — сказала Людміла Навальная.

@nnmediareport Мама Алексея Навального хочет узнать исполнителей #навальный #алексейнавальный #навальныйживи #юлиянавальная #навальныйлеха ♬ suara asli - milenia - ulinnuha

Сёння — гадавіна смерці загінулага ў расійскай турме апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага. Людзі нясуць кветкі да магілы палітыка ў Маскве і помнікаў ахвяр палітычных рэпрэсій у гарадах Расіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула