У Расіі ўшаноўваюць памяць памерлага ў турме апазіцыянера Аляксея Навальнага
Сёння — гадавіна смерці загінулага ў расійскай турме апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага. Людзі нясуць кветкі да магілы палітыка ў Маскве і помнікаў ахвяр палітычных рэпрэсій у гарадах Расіі.

На Барысаўскіх могілках, дзе пахавалі Навальнага, утварылася чарга.
У Барнауле жанчына выйшла да будынка ўрада Алтайскага краю з плакатам «Моль — забойца», паведамляе RusNews. Сілавікі ў Баранауле ачапілі помнік ахвярам палітычных рэпрэсій, якія прыйшлі да яго з кветкамі людзей спыняюць і пытаюцца дакументы.

У іншых гарадах РФ таксама праходзяць адзіночныя пікеты і пакуль адзінкавыя затрыманні. У Екацярынбургу нібыта пасля паведамлення аб мініраванні закрылі мемарыял «Маска смутку». У Навасібірску пяць чалавек затрымалі пасля ўскладання кветак да помніка ахвяр палітычных рэпрэсій.
-
Амерыканскі судмедэксперт: Джэфры Эпштэйн, імаверна, быў забіты, а не пакончыў з сабой
-
У Расіі заявілі, што ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне з імі не ўзгадняўся. Хоць Уіткаф і Кушнер сцвярджалі адваротнае
-
Ле Пен: Францыя пры мне не будзе аказваць Украіне новай фінансавай дапамогі, але папярэднія абавязацельствы выканае
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары