БЕЛ Ł РУС

У Беларусі засталося ўсяго сем прыватных школ

17.02.2025 / 8:56

Nashaniva.com

Раней толькі ў Мінску і вобласці было 50 прыватных школ.

Андрэй Іванец. Скрыншот відэа

Зараз у Беларусі працуе толькі сем прыватных устаноў адукацыі. Такую лічбу назваў міністр адукацыі Андрэй Іванец у эфіры тэлеканала СТБ.

Кіраўнік ведамства падкрэсліў, што неабходная ўпэўненасць у тым, што ва ўсіх установах адукацыі рэалізуецца адзіная адукацыйная праграма, якая адпавядае дзяржаўным стандартам.

Раней найбольшая колькасць прыватных школ была ў Мінску і Мінскай вобласці — каля 50. Але, паводле Іванца, толькі палова з іх да прыняцця закона аб ліцэнзаванні афіцыйна заяўлялі пра адукацыйную дзейнасць.

Сістэму ліцэнзавання прыватных школ і дзіцячых садкоў увялі ў Беларусі ў 2022 годзе.

Летам 2024-га Мінгарвыканкам паведаміў, што ніводная прыватная дашкольная ўстанова не здолела атрымаць ліцэнзію. Да зменаў у заканадаўстве ў Мінску працавала 5-6 такіх устаноў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула