БЕЛ Ł РУС

ЗША правядуць двухбаковыя перамовы з Расіяй і Украінай, а ўжо потым — сумесныя

17.02.2025 / 9:24

Nashaniva.com

Адміністрацыя Дональда Трампа спачатку сустрэнецца з расійскім бокам, а пазней правядзе асобную сустрэчу з украінскім урадам.

Дональд Трамп і віцэ-прэзідэнт Джэ Дзі Вэнс. Фота: Evan Vucci / AP

ЗША плануюць спачатку правесці двухбаковыя перамовы з Расіяй і Украінай па чарзе, а толькі потым арганізаваць сумесныя перамовы. Пра гэта паведамляе NBC News са спасылкай на інфармаваныя крыніцы.

Паводле інфармацыі выдання, адміністрацыя Дональда Трампа спачатку сустрэнецца з расійскім бокам, а пазней правядзе асобную сустрэчу з украінскім урадам.

Двое амерыканскіх чыноўнікаў пацвердзілі, што Кіеў не атрымаў запрашэння на сустрэчу ў Эр-Рыядзе, але патлумачылі, што гэта звязана з фарматам перамоў.

Па выніках гэтых двухбаковых сустрэч ЗША, Расея і Украіна збяруцца на сумесны раўнд перамоў для абмеркаваньня далейшых крокаў па заканчэньні вайны.

«Усё гэта сведчыць пра тое, што мы працуем з абодвума бакамі (Расеяй і Ўкраінай) з аднолькавай важнасцю. Мы хочам спыніць забойствы і рухацца да трывалага міру», — заявіў адзін з амерыканскіх чыноўнікаў на ўмовах ананімнасці.

Чытайце таксама:

У Саудаўскую Аравію прыляцела ўкраінская дэлегацыя

Макрон запрасіў еўрапейскіх лідараў у Парыж на тэрміновыя перамовы

Прадстаўнікі адміністрацыі Трампа выпраўляюцца ў Саудаўскую Аравію для перамоў з расіянамі 

Каментары да артыкула