БЕЛ Ł РУС

Беларускія ВНУ спыняць набор студэнтаў на дзясяткі спецыяльнасцяў

17.02.2025 / 23:26

Nashaniva.com

Па словах міністра адукацыі Андрэя Іванца, ягонае ведамства працягвае працу па адмове ад няпрофільнай падрыхтоўкі ў беларускіх універсітэтах. Дзеля таго ўжо з прыёмнай кампаніі гэтага года спыніцца падрыхтоўка студэнтаў прыкладна па пяцідзесяці спецыяльнасцях.

Фота ілюстрацыйнае

Робіцца гэта, як сцвярджае міністр, для таго, каб кожная навучальная ўстанова ўсведамляла, якіх спецыялістаў рыхтуе, а таксама ў чым спецыялізуецца, дзе мае добрую навуковую школу і прафесарска-выкладчыцкі склад.

Акрамя таго, Андрэй Іванец расказаў, што ў 2025 годзе ў беларускіх ВНУ адкрыюцца тры новыя спецыяльнасці. Новыя напрамкі студэнты змогуць асвойваць ужо з гэтага года.

Гаворка ідзе пра «Інтэлектуальную электроніку», якая з'явіцца ў БДУ. У Магілёўскім універсітэце хімічных і харчовых тэхналогій адкрыюць спецыяльнасць «Харчовая бяспека». Урэшце, на базе Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта студэнты змогуць вывучаць кірунак «Фізічная культура. Вайскова-патрыятычнае выхаванне».

Чытайце таксама:

У Беларусі засталося ўсяго сем прыватных школ

Педагогамі не змогуць працаваць тыя, каго асудзілі па крымінальнай справе за «экстрэмізм»

Як прайшла рэпетыцыя цэнтралізаванага экзамена

Каментары да артыкула