БЕЛ Ł РУС

Трамп і Пуцін могуць сустрэцца ўжо на наступным тыдні

18.02.2025 / 14:51

Nashaniva.com

Сустрэча Пуціна і Трампа можа адбыцца ў Саудаўскай Аравіі ўжо на наступным тыдні, яе правядзенне дэлегацыі дзвюх краін могуць узгадніць сёння, піша Bloomberg.

Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп на саміце ў Осацы (Японія) у 2019 годзе. Фота: Susan Walsh / AP

Пра гэта было сёння заяўлена ў Эр-Рыядзе.

Нагадаем, што сёння ў Эр-Рыядзе сустракаюцца дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа і міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў.

Разам з тым памочнік Пуціна Юрый Ушакоў сказаў, што сустрэча прэзідэнтаў РФ і ЗША наўрад ці адбудзецца на наступным тыдні, але асобныя каманды перагаворшчыкаў Расіі і ЗША пачнуць кантакты па Украіне ў свой час, заявіў Ушакоў.

Намеснік кіраўніка МЗС РФ Аляксандр Грушко — пра перамовы ў Эр-Рыядзе пракаментаваў сённяшнія перамовы: «Мы ведаем пазіцыю Трампа [па Украіне]. Сёння яна будзе выкладзена ў дэталях нашым прадстаўнікам, прызначаным прэзідэнтам Расіі».

«Сёння краіны ЕС і еўрапейцы патрабуюць нейкім чынам месца за сталом перамоў па ўрэгуляванні ўкраінскага канфлікту. Гэта проста дзівіць, бо цягам многіх гадоў яны ўжо за гэтым сталом знаходзіліся. Увесь сэнс еўрапейскай палітыкі заключаўся ў тым, каб не дазволіць канфлікту завяршыцца з прымяненнем палітыка-дыпламатычных сродкаў, а працягваць яго да поўнай перамогі над Расіяй», — дадаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула