На «Камунарцы» адновяць выпуск цукерак, папулярных у савецкія часы
18.02.2025 / 19:6
Кандытарская фабрыка «Камунарка» паведаміла, што аднаўляе выпуск глазураваных цукерак «Селена» з апельсінавым сокам. Цукеркі «Селена» выпускаліся на «Камунарцы» ў 1970-х гадах і карысталіся вялікай папулярнасцю.
Фота: kommunarka.by
«Селена» — гэта буйная фруктова-грыльяжная цукерка, глазураваная цёмным шакаладам, якая змяшчае апельсінавы сок, натуральнае яблычнае пюрэ і пражаны здробнены арахіс.
«Фруктовая начынка з яркім смакам размешчаная паміж храбусткімі вафелькамі. Цёмны шакалад стварае гарманічнае спалучэнне горычы і слодычы, абрамляючы фруктова-арэхавы корпус», — расказалі на фабрыцы.
«Для кагосьці «Селена» стане падставай для прыемнай настальгіі па тых гадах, а хтосьці раскрые для сябе непаўторны смак савецкай рэцэптуры. Толькі сёлета вы зможаце паспрабаваць дзіўную рэтрацукерку, якая зусім хутка з'явіцца ў фірмовых крамах «Камунарка» і гандлёвых сетках», — адзначыў вытворца.
Чытайце таксама:
«Камунарка» аб'явіла пра пачатак выпуску дубайскага шакаладу
З чырвонай цаной атрымалася даражэй, чым са звычайнай. Мінчанка купіла шакаладкі і засмуцілася
«Камунарка» выпусціла шакалад з начынкай з аліўе ФОТАФАКТ
«Камунарка» паказала свой адвэнт-каляндар і атрымала хвалю крытыкі