Макрон склікае другую за тры дні тэрміновую сустрэчу заходніх лідараў
На новай сустрэчы, як і на першай, павінны абмяркоўвацца пытанні падтрымкі Украіны і ўвогуле бяспекі ў Еўропе, піша Reuters.
Эмануэль Макрон. Фота: AP
Сярод запрошаных у Парыж краін — Нарвегія, Канада, краіны Балтыі, Чэхія, Грэцыя, Фінляндыя, Румынія, Швецыя і Бельгія.
Першая ініцыяваная прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам сустрэча прайшла ў Парыжы 17 лютага. У тых перамовах бралі ўдзел лідары Францыі, Брытаніі, Германіі, Італіі, Іспаніі, Даніі, Польшчы, Нідэрландаў, а таксама кіраўнікі НАТА і ЕС.
Чытайце таксама:
Макрон запрасіў еўрапейскіх лідараў у Парыж на тэрміновыя перамовы
Планы Трампа па Украіне азначаюць рахунак на $3 трыльёны для еўрапейскіх саюзнікаў