Вайна2222

Планы Трампа па Украіне азначаюць рахунак на $3 трыльёны для еўрапейскіх саюзнікаў

Якую б мэту ні паставіў перад сабой прэзідэнт ЗША ў дачыненні да Украіны, зразумела адно: Еўропа не гатова ўзяць на сябе вялікую долю цяжару.

Руіны дома ў выніку расійскага абстрэлу. Дняпро. Фота: сацыяльныя сеткі

Як піша Bloomberg, Дональд Трамп пачаў дыктаваць Еўрасаюзу, што еўрапейцам варта рабіць для міру ва Украіне, прычым яго патрабаванні могуць стаць сур’ёзным выпрабаваннем для блока. У сераду, 12 лютага, Трамп паразмаўляў з Уладзімірам Пуціным, распачаўшы працэс падрыхтоўкі да мірных перамоў.

Адначасова міністр абароны ЗША Піт Хегсэт заявіў партнёрам па НАТА, што не варта разлічваць на ўваходжанне Украіны ў альянс або вяртанне ёй усіх акупаваных тэрыторый. Ён таксама даў зразумець, што амерыканскія войскі не будуць удзельнічаць у міратворчай місіі.

Еўропа сутыкнулася з цяжкім выбарам: альбо ўзяць на сябе адказнасць за бяспеку, альбо сутыкнуцца з расійскай пагрозай сам-насам.

Паводле падлікаў Bloomberg Economics, гарантыі бяспекі Украіны і пашырэнне вайсковага патэнцыялу ЕС могуць каштаваць блоку дадатковыя $3,1 трыльёна на працягу наступнага дзесяцігоддзя.

Толькі на аднаўленне ўкраінскай арміі пасля ўрэгулявання канфлікту можа спатрэбіцца каля $175 мільярдаў за 10 гадоў. Акрамя таго, на міратворчую місію з 40 000 вайскоўцаў трэба будзе каля $30 мільярдаў.

Большасць фінансавання накіруецца на павелічэнне ваеннага патэнцыялу еўрапейскіх краін, што можа давесці сукупныя абаронныя выдаткі ЕС да 3,5% ВУП у адпаведнасці з апошнімі абмеркаваннямі ў НАТА.

Дадатковыя сродкі пойдуць на фінансаванне артылерыйскіх запасаў, сістэм СПА і ракетных сістэм. Гэта ўмацуе ўсходнія межы ЕС, падрыхтуе ўзброеныя сілы блока да хуткага разгортвання і паслужыць штуршком да масавага росту еўрапейскай абароннай прамысловасці.

Паводле даных Bloomberg Economics, калі гэтыя выдаткі будуць фінансавацца праз запазычанні, пяць найбуйнейшых еўрапейскіх краін НАТА — Вялікабрытанія, Францыя, Германія, Іспанія і Італія — могуць назапасіць $2,7 трыльёна дадатковага доўгу на працягу наступнага дзесяцігоддзя.

Emmanuel Macron, Donald Trump, Volodymyr Zelenskyy Дональд Трамп, Владимир Зеленский, Эммануэль Макрон Дональд Трамп, Уладзімір Зяленскі, Эмануэль Макрон
Дональд Трамп, Эмануэль Макрон і Уладзімір Зяленскі на сустрэчы ў Парыжы ў снежні 2024 года. Фота: AP Photo / Aurelien Morissard

ЕС спрабуе знайсці баланс паміж захаваннем партнёрства з ЗША і падрыхтоўкай да магчымага супрацьстаяння з Вашынгтонам па гандлёвых пытаннях. Трамп падкрэслівае, што канфлікт ва Украіне больш важны для Еўропы, чым для Амерыкі, што дае яму рычаг ціску. Калі перамовы з Пуціным праваляцца, іміджавыя страты для Трампа будуць мінімальнымі, а Еўропа сутыкнецца з пагрозай ад Расіі.

Каб забяспечыць неабходныя рэсурсы, еўрапейскім урадам давядзецца перагледзець бюджэтную палітыку, нарошчваць абаронную прамысловасць і, магчыма, пайсці на сумеснае фінансаванне праз выпуск даўгавых абавязацельстваў. Аднак некаторыя краіны, такія як Германія, Францыя і Італія, не спяшаюцца нават канфіскаваць $300 мільярдаў замарожаных расійскіх актываў для фінансавання аднаўлення Украіны.

Гэта ставіць ЕС перад прыняццем стратэгічнага рашэння: альбо ён становіцца сапраўднай геапалітычнай сілай, альбо працягвае дзейнічаць як эканамічны саюз, дзе нацыянальныя інтарэсы пераважаюць над калектыўнай бяспекай.

На працягу дзесяцігоддзяў еўрапейскія лідары адкладалі рашэнні па абароне, бюджэтных пытаннях і прамысловай стратэгіі, што цяпер перашкаджае выпрацаваць адзіную палітыку. Калі гэта будзе працягвацца, Трамп і Пуцін самі вызначаць будучыню ЕС.

Каментары22

  • бабруйчанін
    13.02.2025
    Яшчэ 15 год таму за 1,2 млрд€ столькі умов пажаданняў да Украіны было ад Эўразвяза мвф..
  • Алесь
    13.02.2025
    Я предлагаю разобраться с трампом старой доброй европе. Например, европа могла бы покупать за замороженные активы рф покупать вооружения для Украины в сша. А если трамп откажется, отключить американские банки от свифт, заменить американский сжиженный газ на арабский и запретить продажу теслы в европе. Посмотрим что будет с фондовым рынком сша и сколько трамп будет еще президентом сша.
  • политзек
    13.02.2025
    3 года (а точнее 10) этим розово-плюшевым имбецилам говорили, дешевле дать все оружие, что у вас есть, вплоть до сотен F-16 и Mirage, десятков Patriot и IRIS-T, все эти Scalp и Taurus на макс. дистанцию с самого начала, чем потом платить триллионы..
    но.. ни мозгов ни яиц у тупого левачья не хватило.

Цяпер чытаюць

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»4

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна атакавала вайсковы завод у Чувашыі1

Ці можна есці прарослую бульбу, цыбулю і часнок?3

Дыпламатычны дарадца Ціханоўскай расказаў, навошта яму званіў Борыс Джонсан4

ДАІ будзе выкарыстоўваць новыя камеры ў Мінску — для кантролю спынення і стаянкі1

Мінскую Серабранку чакаюць маштабныя змены3

Экс-палітвязень расказаў, як атрымаў мікраінфаркт падчас суда1

Мужчыну забіла маланка ў Столінскім раёне

«Гэта шлях адзіночкі». Беларус большую частку жыцця праводзіць у вандроўках — наведаў ужо амаль 500 аб’ектаў ЮНЕСКА19

Ізраіль перахапіў судна з Грэтай Тунберг, якое ішло ў Газу6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»4

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць