БЕЛ Ł РУС

Залужны не стаў адказваць на пытанне аб удзеле ў прэзідэнцкіх выбарах

19.02.2025 / 14:10

Nashaniva.com

Былы галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны і пасол краіны ў Вялікабрытаніі Валерый Залужны сышоў ад адказу на пытанне пра свой магчымы ўдзел у будучых прэзідэнцкіх выбарах. Ён назваў гэтае пытанне «недарэчным».

Фота: Alberto Pezzali / AP

«Наступяць адпаведныя ўмовы, і тады я, як чалавек, які займае дзяржаўную пасаду, змагу адказваць на такія пытанні», — перадае словы Залужнага ўкраінскае выданне «Страна».

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі перамог на прэзідэнцкіх выбарах у 2019 годзе. Наступныя выбары павінны былі адбыцца 31 сакавіка 2024 года, але іх не прызначылі з-за ўведзенага ў краіне ваеннага становішча, якое ўкраінскія ўлады працягваюць кожныя тры месяцы з лютага 2022 года.

Залужны займаў пасаду галоўнакамандуючага УСУ да лютага 2024 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула