БЕЛ Ł РУС

У Літве затрымалі буйную партыю кантрабандных беларускіх цыгарэт

19.02.2025 / 18:31

Nashaniva.com

Цыгарэты перавозілі на двух грузавіках. Гэта самая вялікая партыя нелегальных цыгарэт на літоўскай мытні з пачатку года. 

 

Як паведамляе мытня Літвы, у ноч з 12 на 13 лютага на трасе А1 недалёка ад горада Вевіс з мэтай праверкі былі спыненыя два грузавікі. Кіроўцы заявілі, што вязуць з Вільні ў Польшчу пульверызатары.

У рэлізе мытнай службы Літвы паведамляецца, што падчас першаснага агляду транспарту мытнікі заўважылі, што абодва паўпрычэпы фур былі запоўненыя разнастайнымі цыгарэтамі з Беларусі. 

Транспартныя сродкі накіравалі на КПП у Меднікі для дэталёвага агляду, дзе і высветлілася, што ў грузавіках у 2520 скрынках было схавана 1,26 млн пачак цыгарэт.

Кошт усёй партыі кантрабандных цыгарэт склаў 5,64 млн еўра.

Чытайце таксама:

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

На беларуска-польскай мяжы ў чатыры разы менш сталі выяўляць кантрабандныя цыгарэты

Моцна скарацілася кантрабанда цыгарэт з Беларусі ў Літву

З 1 лютага падаражэюць некаторыя маркі цыгарэт

Каментары да артыкула