Грамадства1313

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

«Бізнэсмен удачы», уласнік тытунёвых фабрык і «Табакерак» Аляксей Алексін доўга і паслядоўна заганяў у андэграўнд свайго канкурэнта Паўла Тапузідзіса. А ў выніку ў яме яны аказаліся парай, падрыхтаваўшы рынак для больш актуальных і своечасовых кадраў. 

Павел Тапузідзіс і Аляксей Алексін. Фота: Tut.by, БелТА

Беларускі тытунёвы бізнэс — зарэгуляваная складанымі механізмамі ліцэнзій і квот тэма. Апроч дзяржаўнага завода ў Гродне, вырабляць цыгарэты маглі (напэўна, гэта ўжо правільнае слова) толькі два чалавекі: Павел Тапузідзіс і фаварыт Віктара Лукашэнкі Аляксей Алексін. 

Чытайце гісторыю камерцыйнага ўзлёту Паўла Тапузідзіса: «Алексін — гэта Віктар, Тапузідзіс — гэта Дзмітрый». Захапляльная гісторыя бізнэсу Паўла Тапузідзіса

Усе тры гульцы зараблялі на розным. 

Тапузідзіс, маючы эксклюзіўныя кантракты з British American Tobacco (BAT) і Japan Tobacco International​ (JTI), зарабляў на аўтсорсінгу для заходнікаў, а таксама прадаваў пару ўласных марак на ўнутраным рынку. 

Гродзенская фабрыка толькі напаўняла ўнутраны рынак таннымі цыгарэтамі, а вось прадаваць іх ужо было прэміяй для сяброў сям'і. На рэалізацыю сеў Алексін, заставіўшы краіну «Табакеркамі», а лішкі гналі кантрабандай на Захад.

Справа пайшла так добра, што з часам узнікла патрэба паставіць яшчэ адзін завод — ужо прыватны, алексінаўскі. 

Канец гэтай умоўнай раўнавазе паклаў 2020 год і шырокія сектаральныя санкцыі. Наменклатура дазволенага з Беларусі на Захад экспарту моцна скараціліся, высіліліся чыгуначныя плыні, а разам з імі — магчымасці для заварочвання кантрабанды. У асноўным яе вазілі ў вагонах пад, умоўна, прысыпкай з калія ці драўнянай габлюшкі. 

У такіх умовах барацьба за ўнутраны рынак, які раней здаваўся неістотным і непатрэбным, абвастрылася. За кошт шырэйшых сувязяў і большых магчымасцяў Алексін літаральна за паўтара года загнаў Тапузідзіса ў андэграўнд, пазбавіўшы яго магчымасці прадаваць сваю прадукцыю хоць недзе, апроч уласнай сеткі распаўсюду ў «Кароне». Адпаведна, і квоты на выраб для Тапузідзіса былі ўрэзаныя. 

Чытайце таксама: Алексін душыць Тапузідзіса. І блізкі да поспеху

Можна было б задацца пытаннем, а чаму зусім не завалодаць чужым заводам, калі маеш адміністратыўныя рычагі? Напэўна, кантракты з амерыканцамі, пабудаваныя на асабістых адносінах, у нейкім сэнсе абаранялі Тапузідзіса ад рэкету — без доўгатэрміновых кантрактаў бізнэс становіцца менш устойлівым і ператвараецца ў латарэю, у якой можна не выйграць. 

З увядзеннем амерыканскіх санкцый супраць Тапузідзіса супрацоўніцтва з карпарацыямі згасла само сабой. Значыць, для Алексіна адкрылася акно магчымасцяў? Не. 

Канец вайны аказаўся нечаканым і разгромным для абодвух. 

Па інфармацыі «Нашай Нівы», ні адзін ні другі не атрымалі квот на выраб цыгарэт у 2025 годзе. Адкрытай інфармацыі пра гэта няма — размеркаванне квот не публікуецца ў адкрытым доступе. Але пра гэта нам паведамілі людзі з галіны, якія валодаюць фактурай. Паводле іх словаў, у 2025 годзе квоты на выраб цыгарэт для рэалізацыі на ўнутраным рынку для фабрык Алексіна і фабрыкі Тапузідзіса «амаль роўныя нулю». З напаўненнем унутранага рынку, маўляў, спраўляецца і гродзенская фабрыка. 

А саму сітуацыю нашы суразмоўцы разглядаюць як настойлівае запрашэнне абодвух да абмеркавання продажу заводаў: чым даўжэй фабрыкі Алексіна і Тапузідзіса будуць стаяць без справы, тым вышэйшымі будуць іх абавязкі адносна актываў, тым меншай будзе канчатковая цана. Адпаведна, чым раней пагодзішся — тым больш захаваеш, а спадзяешся перачакаць — яшчэ застанешся павінен. 

Але хто сёння ў настолькі добрай форме, каб лабіраваць абразанне квот і прымушаць да дыялогу Алексіна і Тапузідзіса? Каго і за што Лукашэнкі могуць адарыць правам зарабляць на хоць і абмялелай, але ўсё яшчэ прыбытковай кантрабандзе, асабліва калі ў іх існуе спадзеў на прыпыненне санкцый? 

Час пакажа, але суразмоўцы «Нашай Нівы» выказваюць здагадку, што шчаслівымі ўласнікамі тытунёвых фабрык з найбольшай імавернасцю стануць людзі з першага кола хакейнага трэнера Мікалая Лукашэнкі, на гэты момант самага ўплывовага чалавека краіны (не ўлічваючы Лукашэнкаў) — Дзмітрыя Баскава. 

Дзмітрый Баскаў

Каментары13

  • Бывалы
    08.02.2025
    Барабанная дробь: сотни миллионов долларов от продажи сигарет на беларуском рынке уйдут в карман миллиардера Лукашенко и его придворного миллионера Баскова, который кстати является соучастником убийства Романа Бондаренко. И все это оплатят беларусы
  • @
    08.02.2025
    Торговцы смертью
  • Кідайце курыць
    08.02.2025
    Уводзьце персанальныя санкцыі

Цяпер чытаюць

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ4

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ

Усе навіны →
Усе навіны

На Алімпіядзе ў Мілане выступаюць маці і сын — упершыню ў гісторыі! Для яе гэта ўжо сёмыя гульні

«Феліксу трэба час на адаптацыю, і яму гатовыя дапамагаць, адаграваць і любіць». Гісторыя пра тое, як удалося прыстроіць ката Рамана Цымберава

«Заняпад — гэта выбар». Марка Рубіа ў Мюнхене заклікаў Захад прызнаць памылкі і абнавіць сусветны парадак29

Айцішніка з Мінска пасадзілі па чатырох палітычных артыкулах3

«Ты пакліч мяне. Пазаві». Naviband прэзентаваў песню да Дня закаханых на класічны верш беларускай літаратуры3

«Змена рэжыму неабходная, але не толькі таму, што мы хочам быць свабоднымі». Рэза Пехлеві заклікаў ЗША нанесці ваенны ўдар па іранскім рэжыме6

Белы дом апублікаваў валянцінку з Грэнландыяй6

Netflix прэзентаваў серыял па рамане Архана Памука3

Усе гульцы зборнай Канады выйшлі на лёд, калі швейцарскага хакеіста выносілі з пляцоўкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ4

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць