БЕЛ Ł РУС

Дальнабойшчык пераабсталяваў дно фуры, каб завезці з Польшчы ў Беларусь прыцэлы

19.02.2025 / 20:19

Nashaniva.com

Беларускі дальнабойшчык паспрабаваў завезці з Польшчы ў Беларусь цеплавізійныя прыцэлы і падшыпнікі. Для гэтага ён абсталяваў у фуры падвойнае дно, але брэсцкія мытнікі ўсё адно знайшлі груз. Цяпер кіроўцу чакае суд, паведамляе Мытны камітэт.

На мытні аўтамабіль агледзелі з дапамогай сканера і вырашылі правесці дагляд.

«Як вынік, са сканструяваных нішаў вынята 352 адзінкі аднарадных радыяльных шарыкавых падшыпнікаў і цеплавізійных прыцэлаў», — расказалі мытнікі.

Кошт знойдзенага ў схованках тавару складае каля 55 тыс. рублёў.

Брэсцкая мытня пачала адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч. 2 арт. 15.1 КаАП (за незаконнае перамяшчэння тавараў праз мяжу). Груз і транспартны сродак канфіскавалі. Іх лёс вызначыць суд.

Чытайце таксама:

У Літве затрымалі буйную партыю кантрабандных беларускіх цыгарэт

На беларуска-польскай мяжы ў чатыры разы менш сталі выяўляць кантрабандныя цыгарэты

«Трымалі за дурня». Беларускі кіроўца распавёў, як яго ўцёмную выкарыстоўвалі для перавозкі кантрабанды для польскай фірмы

Каментары да артыкула