Дарадца Трампа звязаў яго рэзкія заявы аб Украіне з затрымкай «пагаднення па карысных выкапнях»
Дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Майк Уолтц, каментуючы апошнія рэзкія заявы Дональда Трампа ў бок Украіны, згадаў пра «эскалацыю рыторыкі» і «супраціў» заключэнню пагаднення аб распрацоўцы ўкраінскіх карысных выкапняў. Пра гэта ён сказаў гэта ў эфіры Fox News.
Майк Уолтц. Фота: AP Photo / Jacquelyn Martin
Паводле Уолтца, «не ўсе» яшчэ прынялі завяршэнне эпохі «бясконцай вайны, якая нясе смерць і разбурэнні з усіх бакоў, каштуе сотні мільярдаў даляраў і забірае сотні тысяч, калі не мільёны жыццяў».
«Я думаю, што расчараванне насамрэч узнікла толькі цягам апошняга тыдня праз гэты дзіўны супраціў, эскалацыю рыторыкі вакол прадстаўлення таго, што мы лічым абсалютнай магчымасцю — а менавіта, каб Злучаныя Штаты інвеставалі ў украінскую інфраструктуру, каб яны распрацоўвалі свае карысныя выкапні, свае прыродныя рэсурсы».
Уолтц падкрэсліў, што ЗША — у адрозненне ад Еўропы — не хочуць прадастаўляць большасць дапамогі ў выглядзе «крэдытаў, якія пагашаюцца за кошт працэнтаў ад арыштаваных расійскіх актываў».
«Мы лічым, што амерыканскія падаткаплацельшчыкі заслугоўваюць вяртання большай часткі сваіх інвестыцый. Усё гэта — магчымасць для Украіны. Яны павінны ўбачыць гэта, а замест гэтага мы бачым такую эскалацыю рыторыкі і супраціў, і прэзідэнт (Трамп) не збіраецца гэтага цярпець», — дадаў Уолтц.
Пазней учора Трамп абвінаваціў Украіну ў зрыве здзелкі па рэдказямельных металах.