Зяленскі апублікаваў інфармацыю пра сустрэчу з Кітам Келагам
Пасля сустрэчы прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага са спецпрадстаўніком ЗША па Украіне Кітам Келагам адмянілі запланаваны напачатку выхад да прэсы. Пасля, аднак, Зяленскі расказаў сам, пра што ішла гаворка падчас гэтай сустрэчы.
Фота: Maxym Marusenko/NurPhoto via Getty Images
«Сустрэча з генералам Келагам. Добрая размова, шмат дэталяў. Удзячны Злучаным Штатам за ўсю аказаную дапамогу і двухпартыйную падтрымку Украіны і ўкраінскага народа.
Гэта важна для нас і для ўсяго свабоднага свету, каб сіла ЗША адчувалася. Дэталёва абмеркавалі сітуацыю на полі бою і тое, як вярнуць усіх нашых палонных, а таксама дзейсныя гарантыі бяспекі.
Украіна з самай першай секунды гэтай вайны імкнецца да міру, і мы можам і павінны зрабіць мір надзейным і трывалым, каб Расія больш ніколі не змагла вярнуцца з вайной. Украіна гатовая да моцнага, сапраўды карыснага пагаднення з прэзідэнтам Злучаных Штатаў аб інвестыцыях і бяспецы. Мы прапанавалі самы хуткі і найбольш канструктыўны шлях дасягнення выніку. Наша каманда гатовая працаваць 24/7.
Поспех аб'ядноўвае. Усім у свеце патрэбны поспех у адносінах са Злучанымі Штатамі.
Дзякую генералу Келагу за супольную працу дзеля дасягнення важных вынікаў», — напісаў Зяленскі ў сваім тэлеграм-канале.
Чытайце таксама:
Амерыканцы папрасілі адмяніць выхад да прэсы пасля сустрэчы Зяленскага з Келагам
Хто такі Кіт Келаг, ад меркавання якога залежыць лёс міру ва Украіне