У гэтым слове амаль усе робяць памылку. Запомніце, як правільна
21.02.2025 / 11:41
Згадваючы 2020 год, вы дакладна выкарыстоўваеце гэта слова.
Слова «пратэсны» каварнае ў напісанні. Многія пішуць яго як «пратэстны» (бо ад слова «пратэст»), але гэта памылка.
Па правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, абноўленых у 2008 годзе, у асобных словах адбылося спрашчэнне груп зычных: гістарычныя спалучэнні здн, згн, стн, скн, стл, рдн вымаўляюцца як зн, сн, сл, рн, што і адлюстроўваецца на пісьме.
Па аналогіі з «пратэсным» пішуцца і такія словы: капусны, ненавісны, хросны, посны, кантрасны. Хоць усе яны ўтвораны ад слоў з «т» ці «ц» у канцы (капуста, нянавісць, хрысціць, пост, кантраст).
Мовазнаўца Вінцук Вячорка раіць яшчэ выкарыстоўваць слова «пратэставы».
У Дзень роднай мовы хочацца пажадаць: не бойцеся рабіць памылкі — размаўляйце, чытайце і пішыце па-беларуску!
Чытайце таксама:
Не Skarnik. Які беларускі анлайнавы слоўнік сёння найлепшы
Сваякі па мячы і па кудзелі. Хто гэта?
Сілоўня, мацоўня ці качалка? Мовазнаўцы далі адказ