Мова2929

Як сказаць па-беларуску «пятая точка»?

Рускае слова «точка» ў беларускай мове ў залежнасці ад кантэксту перадаецца па-рознаму.

Словы «кропка» і «кропля» маюць адно паходжанне — ад слова крапіць. Нешта маленькае на пісьме ці на карціне мы можам назваць кропкай.

Слова ж «пункт» пануе ў матэматыцы, геаграфіі, тэхніцы, войску і іншых галінах. Па-беларуску скажам «пункт на карце», «пункт гледжання» і «пункт кіпення».

Рускі выраз «пятая точка» можна перакласці як «пятае месца» па аналогіі з «мяккім месцам» (У. Караткевіч, І. Шамякін) ды «заднім месцам» (В. Быкаў).

Аднак многія слоўнікі ўключаюць гэты рускі фразеалагізм да жаргону ды арго, таму лепей карыстацца нашымі словамі: дупа, азадак, задніца ці срака. А ў навуковых тэкстах — ягадзіца.

Маеце іншыя варыянты ці пытанні? Пішыце ў каментарах!

Каментары29

  • Наша
    20.05.2023
    Эканомика
  • stert
    20.05.2023
    заўседы дупа ці дупка, дупачка
  • Бобр
    20.05.2023
    Булкі

Цяпер чытаюць

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Усе навіны →
Усе навіны

Што купіць на мінскай Камароўцы: таматы — па 1,5 рубля, хурма — па 4 рублі

Ізраіль пачаў маштабную ваенную аперацыю на Заходнім беразе13

Павел Белавус сустрэўся з сям’ёй пасля пяцігадовага расстання9

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае40

Хуткасць Starlink ва Украіне для вайскоўцаў аднавілі2

У амерыканскім серыяле пра паліцыю ўспомнілі Беларусь12

Беларус, які 13 гадоў працаваў адвакатам у Мінску, здаў экзамен у польскую адвакатуру

Беларусы за тры дні сабралі неабходныя грошы на пахаванне Яна Памедора Рэуцкага

Чаму кракадзілы перажылі астэроід, які знішчыў дыназаўраў?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць