БЕЛ Ł РУС

Беларусаў у Польшчы затрымалі за працу ў падпольных друкарнях 

21.02.2025 / 16:7

Nashaniva.com

Польская паліцыя спыніла дзейнасць злачыннай групоўкі, якая займалася падробкай дакументаў. Па гэтай справе затрыманыя 42 чалавекі — беларусы і ўкраінцы, піша прэс-служба польскай памежнай службы.

Расследаванне справы пачалося ў 2020 годзе, падставай стаў нязначны эпізод на мяжы ў Падкарпацкім ваяводстве. Там іншаземец паказаў паліцыі падробленыя правы кіроўцы.

Аказалася, што правы былі вырабленыя групай беларусаў і ўкраінцаў. Яны падраблялі пашпарты, візы, дазволы на жыхарства, страхавыя дакументы, працоўныя дамовы і іншыя дакументы.

Паліцыя выявіла тры падпольныя друкарні — дзве ў Катавіцах і адну ў Гданьску. Дакументы распаўсюджваліся па тэрыторыі Польшчы і Еўрасаюза.

Задачы ўнутры групоўкі былі падзеленыя — некаторыя займаліся вырабам падробленых дакументаў, іншыя адкрывалі рахункі і выконвалі заданні, звязаныя з пераводамі грошай за «паслугі».

У выніку расследавання былі канфіскаваныя больш за 12 тысяч падробленых дакументаў, а таксама прыбытак ад падробленых дакументаў — каля 1 млн злотых (больш за 250 тысяч даляраў). 

Васьмярых з 42 затрыманых да суда змясцілі пад варту.

Чытайце таксама:

Двух расіян асудзілі ў Польшчы за шпіянаж і вярбоўку ў ПВК «Вагнер»

Беларускага байца ММА ў Польшчы абвінавачваюць у збіцці. Яму пагражае да 20 гадоў

Беларуса ў Польшчы затрымалі за крадзеж пасылак з прысмакамі і электронікай

Каментары да артыкула