Шарэнда-Панасюк патлумачыла, чаму ў зняволенні адмаўлялася ад тэлефонных званкоў дадому
«Я разумела, што для гэтай сістэмы гэта будзе проста дадатковая нагода для ціску», — кажа былая палітзняволеная.
Паліна Шарэнда-Панасюк. Скрын відэа: malina_by / YouTube
У новым выпуску ток-шоу «Жыццё-маліна» Паліна Шарэнда-Панасюк заўважыла, што для яе эмацыйна цяжкім стаў момант тэлефоннай размовы з маці ў дзень вызвалення. Гэта была першая тэлефонная размова за ўсе гады зняволення, бо жанчына прынцыпова адмаўлялася ад тэлефонных званкоў і спатканняў.
«Я разумела, што для сістэмы гэта будзе проста дадатковая нагода неяк шантажаваць, рабіць ціск, не даючы [патэлефанаваць ці сустрэцца], што яны і робяць з іншымі палітвязнямі. Таму я прынцыпова ад гэтага ўсяго адмаўлялася, не даючы ім такога рычага для ціску на мяне».
Паліна згадвае, што тэлефонны званок да яе маці арганізавала адміністрацыя калоніі: «У мяне не было ніякай тэлефоннай карткі. Яны знайшлі нейкую картку і далі проста патэлефанаваць маці: што ўсё, я выходжу а такой-та гадзіне. Прыязджайце, сустракайце.
Я расплакалася, маці расплакалася. Тады проста разумееш, што напэўна, усё ўжо. Калі далі патэлефанаваць, [значыць], усё ж я выходжу».
Чытайце таксама:
Паліна Шарэнда-Панасюк згадала самы трагічны момант у зняволенні
Шарэнда-Панасюк адказала Пазняку: Прапануйце сябе на месца палітвязняў
«Адсвяткаваць пачатак новага жыцця». Былыя палітвязні пра пачуцці і каханне