БЕЛ Ł РУС

Егеры паказалі, якія хаткі будуюць зімой для качак ФОТЫ

22.02.2025 / 17:32

Nashaniva.com

Егеры з беларускіх лясгасаў будуюць для гнездавання качак спецыяльныя «кватэры». Напрыклад, недалёка ад Пружанаў уладкавалі больш за 10 штучных гнездзішчаў.

Фота: Мінлясгас / Telegram

Па словах спецыялістаў, даследаванні арнітолагаў сведчаць, што з 400 адкладзеных качкамі яек птушаняты з'яўляюцца менш чым з 100.

«Наземныя драпежнікі цалкам знішчаюць кладкі водна-балотных птушак у невялікіх і часовых вадаёмах. А менавіта гэтыя вадаёмы валодаюць найлепшай кармавой базай для птушак», — расказаў начальнік аддзела паляўнічай гаспадаркі Мінлясгаса Аляксандр Казарэз.

Фота: Мінлясгас / Telegram

Рашэнне знайшлі якраз у стварэнні падобных хатак. Яны бяспечныя для качак і недаступныя для наземных драпежнікаў. У лясгасах дадалі, што найлепшым чынам сябе зарэкамендавалі гнездзішчы са зварной сеткі на калах. Яны забяспечваюць стопрацэнтную захаванасць кладак качак.

Чытайце таксама:

На невялікай рацэ Рось у Ваўкавыскім раёне сабралася вялізная колькасць качак ВІДЭА

Свойская качка, што плавала ў сажалцы ва Уруччы, спачатку знікла, а потым стала вядома яе гісторыя

У Мазыры хлопчык праваліўся на Прыпяці пад лёд

У адным з брэсцкіх паркаў паставілі «качкамат»

Каментары да артыкула