Здарэнні11

У Мазыры хлопчык праваліўся на Прыпяці пад лёд

Раніцай 20 лютага ў Мазыры на Прыпяці хлопчык праваліўся пад лёд, але яго выратаваў мінак, паведамляе прэс-служба Гомельскага падраздзялення МНС.

Інфармацыя пра здарэнне паступіла ад відавочцаў у 10:48. На месца выкліку выехалі ратавальнікі і работнікі «хуткай».

Аказалася, што хлопчык з дзяўчынкай знаходзіліся ў раёне парку культуры і адпачынку «Перамога» на набярэжнай Прыпяці. Па словах дзіцяці, яны чакалі аўтобуса, а паколькі да яго яшчэ быў час, то яны вырашылі паглядзець на качак.

У выніку хлопчык праваліўся пад лёд і пачаў тануць. У гэты час побач апынуўся выпадковы мінак, які падпоўз па лёдзе і выцягнуў дзіця на бераг.

«Я выбраўся таму, што мне дзядзька дапамог. Я амаль ужо дыхаць не мог», — расказаў хлопчык. Яго шпіталізавалі.

Каментары1

  • Дзякуй!!!
    21.02.2025
    Дзякуем дзядзьке👍

Цяпер чытаюць

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе40

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе

Усе навіны →
Усе навіны

Траціна прададзеных у Мінску кватэр — даражэйшыя за 100 тысяч даляраў

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча29

Мужчына гуляў па Гомелі ў шортах у мінус 18!2

Мужчына купіў кватэру ў «дармаеда» — і заплаціў за камуналку па поўным тарыфе3

Як у апошнія дні з размахам пакалядавалі беларусы па ўсёй краіне ВІДЭА5

Сырскі анансаваў контрнаступы УСУ14

Манашкі са Свята-Елісавецінскага манастыра дабраліся да Швецыі9

Мінску трэба выдушыць з сябе правінцыйнасць і вярнуць нахабства і бляск Вялікага Горада27

Якія самыя дарагія карціны ў Нацыянальным мастацкім музеі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе40

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць