БЕЛ Ł РУС

Па Слуцку ездзіць дзед на ровары са сцягам РФ і Андрэеўскім сцягам

24.02.2025 / 15:21

Nashaniva.com

Гарадскі паблік Слуцка расказаў, што за мужчына ходзіць па горадзе з прыкметным роварам, на якім сцягі Беларусі, Расіі, сцяг Слуцкага раёна і Андрэеўскі сцяг. «Слуцкгорад» спытаў у мужчыны, навошта ён гэта робіць.

@slutskgorod

Честно говоря, я ожидал другого ответа. Думаю, многим интересно, что за мужчина ходит по Слуцку с самым заметным велосипедом, на котором — флаги Беларуси, России, флаг Слуцкого района, Андреевский флаг — и зачем он это делает.

♬ оригинальный звук - slutskgorod

Мужчына адказаў, што яго завуць Мікалай Іванавіч Вярынскі.

У 72-м годзе ён скончыў мараходнае вучылішча. І ў пачатку 80-х больш за 70 разоў быў за мяжой.

«Я бачыў, што такое замежжа, бачыў іх узровень жыцця, бачыў, што потым рабілася ў нас. А цяпер вось з гэтым роварам патрыятычным перавыхоўваю ўнука. Я яго зараз агітую, каб ён на маім патрыятычным ровары ездзіў», — нечакана расказаў дзед.

Кажа, унук яго добры хлопец, айцішнік.

«Яму нядрэнна плацяць за выкананую працу, але калі працы няма, ён яму плаціць 3 даляры за гадзіну», — кажа дзед. І распавядае, якую прапанову ён зрабіў унуку.

«Я кажу, я табе 10 даляраў у гадзіну буду плаціць, толькі ездзі на маім ровары», — кажа дзед.

Мікалай Іванавіч лічыць, што ўнук «распешчаны інтэрнэтам і распешчаны раскошай, у якой ён апынуўся». «Не яго заслуга, а заслуга сына, мая заслуга, што ён добрае пражыў жыццё», — мяркуе дзед.

Ён распавёў таксама, як іншыя гараджане рэагуюць на яго акцыю. Паводле яго слоў, 100 чалавек падтрымаюць, але знойдзецца такі, які пакажа сярэдні палец.

«Вось калі яны мне перастануць паказваць так, тады я здыму свае сцягі і буду ездзіць як просты чалавек», — абяцае дзед.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула