БЕЛ Ł РУС

У Беларусі выводзяць новую пароду кароў. Абяцаюць унікальнае малако

24.02.2025 / 16:59

Nashaniva.com

Пагалоўе новай пароды ўжо тэстуюць у некалькіх раёнах краіны. Канчатковае вывядзенне плануецца да 2030 года.

Фота: СТБ

У Беларусі выводзяць новую пароду кароў. Чакаецца, што яна будзе даваць больш малака, а само малако будзе надзелена ўнікальнымі ўласцівасцямі.

Уласнае пагалоўе тэстуюць у чатырох раёнах краіны, расказаў СТБ намеснік генеральнага дырэктара Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па жывёлагадоўлі Аляксандр Будзевіч.

«У гэтай пароды і менш захворванняў вымя, і менш цярпіць капытны рог, адрозніваецца малако па наяўнасці бялку, тлушчу. Плюс гэтае малако больш можа выкарыстоўвацца ў сыраробстве. Таксама гэтыя генатыпы адрозніваюцца яшчэ па адным фактары — лепшая ператраўляльнасць у пэўнай ступені. Ёсць такія генатыпы, у якіх малако лепшае. Таму іх трэба адбіраць і далей выкарыстоўваць у селекцыі ў нашай краіне», — расказаў Будзевіч.

Закончыць вывядзенне «чырвонай» пароды навукоўцы плануюць да 2030 года.

Чытайце таксама:

Суд абавязаў жанчыну прадаць свае чатыры каровы калгасу пад Гомелем

Пракуратура праверыла фермы Гомельшчыны. Факты жахлівыя

Дзяўчына рабіла фота кароў у полі. Рагулі затапталі яе да смерці

Каментары да артыкула