БЕЛ Ł РУС

Пад новыя санкцыі ЕС трапілі два беларускія банкі

24.02.2025 / 22:1

Nashaniva.com

Інфармацыю пра гэта ў заяве Еўракамісіі заўважыў Reform.

Абмежаванні 16-га пакета санкцый Еўрасаюза супраць Расіі закранулі і два банкі ў Беларусі, адзначаюць журналісты.

У санкцыйны спіс трапілі Белгазпрамбанк і Банк БелВЭБ.

Так атрымалася праз тое, што банкі выкарыстоўвалі СПФС (сістэму перадачы фінансавых паведамленняў). Гэта расійскі аналаг SWIFT, які выкарыстоўваюць для абыходу санкцый.

У заяве Еўракамісіі сказана, што банкі карысталіся СПФС з «відавочным намерам абыходзіць нашы меры».

ЕС прыняў чарговы пакет санкцый у гадавіну поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну. У яго трапілі 48 фізічных і 35 юрыдычных асобаў, адказных за дзеянні, якія падрываюць або пагражаюць тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Украіны.

Чытайце таксама:

ЕС прыняў 16-ты пакет санкцый супраць Расіі. 13 банкаў адключылі ад SWIFT

Каментары да артыкула