БЕЛ Ł РУС

Арыштаваную армянскую блогерку вывезлі з Беларусі бізнэс-джэтам Віктара Лукашэнкі

24.02.2025 / 22:07

Nashaniva.com

Урадавы бізнес-джэт з бартавым нумарам EW-301PJ вылецеў з Мінска ў Ерэван сёння ў 04:01PM+03. На борце знаходзілася затрыманая ў Беларусі армянская блогерка Бэла (Роза Бабаханян), піша Reform.news.

Роза Бабаханян

Гэты бізнэс-джэт выкарыстоўваюць беларускія высокапастаўленыя чыноўнікі, а таксама сыны Лукашэнкі Віктар і Дзмітрый.

Пра затрыманне Бабаханян у Беларусі стала вядома 14 лютага. Блогер Аляксандр Лапшын паведамляў, што яна арыштаваная на 15 сутак і абвінавачваецца паводле пяці крымінальных артыкулаў — «Распальванне варожасці», «Прапаганда вайны», «Паклёп», «Абраза прадстаўніка ўлады», «Пагроза забойствам, прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў».

У адным з апошніх эфіраў дзяўчына казала, што азербайджанцы пагражалі ёй арыштам у Беларусі і экстрадыцыяй, заяўляў Лапшын.

Раней стала вядома, што для развязання сітуацыі з затрыманай свае сувязі падключыў армянскі алігарх і кіраўнік партыі «Квітнеючая Арменія» Гагік Царукян. Ён узначальвае НАК Арменіі і мае цесныя сувязі з Віктарам Лукашэнкам.

Чытайце таксама:

Затрыманую ў Беларусі армянскую блогерку судзілі за «распаўсюд экстрэмізму»

У Беларусі затрымалі армянскую блогерку

Пашынян: Мой дыялог з Лукашэнкам завершаны

Арменія не збіраецца вяртаць пасла ў Мінск

Каментары да артыкула