Грамадства11

Затрыманую ў Беларусі армянскую блогерку судзілі за «распаўсюд экстрэмізму»

19 лютага ў Гомельскім абласным судзе разглядалася скарга на пастанову суда Чыгуначнага раёна Гомеля датычна блогеркі Бэлы (Розы Бабаханян), якая акрамя армянскага, мае яшчэ і беларускае грамадзянства. Суд Чыгуначнага раёна абвінаваціў Бабаханян паводле ч. 2 арт. 19.11 (распаўсюд экстрэмізму). Пры гэтым у раскладзе пасяджэнняў суда Чыгуначнага раёна на сайце Вярхоўнага суда такога пасяджэння не было, піша «Гомельская вясна».

Роза Бабаханян

Пра затрыманне жанчыны стала вядома некалькі дзён таму. Блогер Аляксандр Лапшын паведамляў, што яе абвінавачваюць паводле пяці крымінальных артыкулаў — «распальванне варожасці», «прапаганда вайны», «паклёп», «абраза прадстаўніка ўлады», «пагроза забойствам, прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў».

Каментары1

  • Вольга
    19.02.2025
    Прыстойная дзяўчына ў няправільнай дзяржаве. Менавіта дзяржаве - марыянеткавай на дадатак. Бо краіну ў нас скралі акупанты.

Цяпер чытаюць

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Іскандэры» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі21

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Іскандэры» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская ўпершыню сустрэлася з Петэрам Мадзьярам2

Назвалі 10 самых ціхіх гарадоў свету. Усе яны знаходзяцца ў Еўропе3

У нью-ёркскім Брукліне абрынуўся жылы дом. Як мінімум 8 ахвяр

Махляры напалохалі беларускую дзяўчынку вайсковымі дронамі

Джэнсэн Хуанг пакінуў пасаду генеральнага дырэктара Nvidia1

Пуцін прапанаваў правесці новую гуманітарную аперацыю паводле ўзору Алешак7

У ЗША бацька закапаў дзіця ў пераносцы для сабак. Але яно выжыла, правёўшы пад зямлёй суткі3

Маці, якая страціла дзвюх дачок у ДТЗ пад Оршай, асудзілі на тры гады зняволення. За яе просяць заступіцца2

Пуцін: Замежныя войскі ва Украіне будуць законнымі цэлямі для расійскіх вайскоўцаў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Іскандэры» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі21

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Іскандэры» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць