БЕЛ Ł РУС

Макрон: Канфіскацыя замарожаных расійскіх актываў супярэчыць міжнароднаму праву

25.02.2025 / 0:3

Nashaniva.com

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў, што канфіскацыя замарожаных расійскіх актываў супярэчыць міжнароднаму праву, аднак даходы ад гэтых актываў выкарыстоўваць можна. Пра гэта ён сказаў падчас прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам у Вашынгтоне 24 лютага.

Эмануэль Макрон. Фота: Ludovic Marin / AP

Макрон адзначыў, што актывы Расіі застаюцца заблакаванымі ў рамках санкцый, а іх далейшы лёс будзе залежаць ад міжнародных дамоўленасцяў.

Францыя разам з партнёрамі аказвае фінансавую падтрымку Украіне праз крэдыты і гранты, аднак канфіскацыя расійскіх актываў у якасці закладу для выплат немагчымая.

«Мы ўжо выкарыстоўваем даходы ад замарожаных актываў для забеспячэння пазык, узгодненых на G7. У нас ёсць 230 мільярдаў замарожаных актываў у Еўропе, расійскіх актываў, але гэта не як заклад крэдыту, таму што гэта не наша ўласнасць. Таму яны замарожаныя».

Макрон растлумачыў, што замарожаныя расійскія актывы нельга канфіскаваць, бо гэта супярэчыць міжнароднаму праву:

«Вы можаце забраць даходы ад замарожаных актываў, але вы не можаце забраць самі актывы, паколькі гэта не адпавядае міжнароднаму праву, а мы хочам паважаць міжнароднае права. Яны могуць стаць часткай перамоў пасля заканчэння вайны, бо агрэсарам з'яўляецца Расія, і яна павінна несці адказнасць», — падкрэсліў французскі лідар.

Ён таксама падкрэсліў, што першачарговай з'яўляецца кампенсацыя Украіне за страты, нанесеныя расійскай вайной.

«Гэтая вайна каштавала нам усім вялікіх грошай, і гэта адказнасць Расіі, таму што агрэсар — гэта Расія. Так што, урэшце, гэты замарожаны актыў павінен быць часткай перамоў».

Чытайце таксама:

Трамп верыць, што Украіна можа вярнуць частку захопленай Расіяй тэрыторыі

Трамп называў дыктатарам Зяленскага, але адмовіўся назваць так Пуціна

З якімі міратворчымі прапановамі Макрон і Стармер едуць у Вашынгтон

Макрон: Зяленскі быў дэмакратычна абраны, у адрозненне ад Пуціна, які забівае сваіх апанентаў і маніпулюе выбарамі

Каментары да артыкула