Свет44

Трамп верыць, што Украіна можа вярнуць частку захопленай Расіяй тэрыторыі

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп мяркуе, што Украіна можа вярнуць прынамсі частку акупаваных Расеяй тэрыторый, хоць «гэта няпроста зрабіць». Як паведамляе «Еўрапейская праўда», пра гэта ён сказаў падчас сустрэчы з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам у Белым доме 24 лютага.

Дональд Трамп (справа) з Эмануэлем Макронам. Фота: Ludovic Marin/Pool via AP

Амерыканскі прэзідэнт заявіў, што Украіне будзе няпроста вярнуць акупаваныя расіянамі тэрыторыі.

«Вы пытаецеся, ці могуць яны вярнуць землі, якія страцілі. І я скажу: так, магчыма, іх частку так. Але гэта няпроста зрабіць», — сказаў Трамп.

У той жа час, па ягоных словах, пытанне тэрытарыяльных саступак Украіны будзе «часткай перамоў».

Прэзідэнт ЗША таксама выказаў надзею, што поўнамаштабнае расійскае ўварванне Расіі ва Украіну можа завяршыцца «за лічаныя тыдні».

«Я думаю, мы можам завяршыць яе за лічаныя тыдні. Калі мы будзем разумныя. А калі не будзем, то яна і далей будзе працягвацца, і мы і далей будзем губляць маладых, цудоўных людзей, якія не павінны паміраць», — заявіў ён.

Калі ж расійскую агрэсію супраць Украіны не ўдаецца спыніць, то яна «можа перарасці ў Трэцюю сусветную вайну».

Прэзідэнт ЗША выказаў упэўненасць, што Расія хоча ўдзельнічаць у перамовах аб «спыненні агню», дадаўшы, што пасля гэтага павінна наступіць і «спыненне вайны».

Акрамя таго, Трамп падтрымлівае ідэю размяшчэння еўрапейскіх войскаў ва Украіне для кантролю за патэнцыйным «перамір'ем».

Каментары4

  • alex
    25.02.2025
    втюхивать на сегодняшний день рыжую повесточку "кусочками".типо приятное глазу.мягко говоря полный кринж.

    достаточно почитать полный текст его трепа что бы понять что он мечтает о друге путене и исчезновения Украины как таковой.я уж молчу про нашу Беларусь.
  • Васзліль
    25.02.2025
    Московская консерва говорит,
    Мы з Зянонам Станіслававічам верылі, верым і будзем верыць!
  • Трамп
    25.02.2025
    Во снах

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі54

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі54

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць