У Клайпедзе затрымалі беларуса з цыгарэтамі на 2 мільёны еўра
У Клайпедзе затрымалі беларуса, якія перавозіў кантрабандныя цыгарэты на суму больш за 2 мільёны еўра, паведамляе Памежная служба Літвы.
22 лютага памежнікі і мытнікі праверылі грузавы аўтамабіль на адной з аўтазаправак у Клайпедзе. За рулём фуры на літоўскіх нумарах знаходзіўся 34-гадовы беларус.
У паўпрычэпе знайшлі амаль 450 тысяч пачкаў цыгарэт Marlboro, Marlboro Gold, Winston Blue і Prince Red без акцызных марак. Іх кошт ацанілі ў больш за 2 мільёны еўра.
Па гэтай справе пачалі дасудовае расследаванне. Мужчыну адправілі пад арышт на месяц, а за незаконны абарот падакцызных тавараў яму пагражае да васьмі гадоў пазбаўлення волі.
Чытайце таксама:
У Літве затрымалі буйную партыю кантрабандных беларускіх цыгарэт
На беларуска-польскай мяжы ў чатыры разы менш сталі выяўляць кантрабандныя цыгарэты