У Першым нацыянальным гандлёвым цэнтры адчыніўся аддзел МРЭА ДАІ
З сённяшняга дня пачаў працу філіял МРЭА (Міжраённы экзаменацыйны аддзел) ДАІ. Ён размешчаны ў «Першым нацыянальным гандлёвым доме» па праспекце Незалежнасці, 134 у Мінску, паведамляе ДАІ.
Тут будуць выконвацца наступныя працэдуры:
- пастаноўка транспартнага сродку на ўлік або яго зняцце, унясенне змяненняў у рэгістрацыйныя дадзеныя;
- абмен пасведчанняў кіроўцаў.
Каб трапіць у МРЭА, трэба заехаць на пяты паверх шматузроўневага паркінга (вышыня аўто не павінна перавышаць 1,8 м). Першыя дзве гадзіны стаянкі — бясплатныя.
Пасля праходжання працэдуры машыну можна прыпаркаваць на любым узроўні паркінга, затым неабходна спусціцца на цокальны паверх ГЦ у аддзяленне.