БЕЛ Ł РУС

У Польшчы для аховы мяжы з Беларуссю стварылі новую дывізію

27.02.2025 / 16:14

Nashaniva.com

Віцэ-прэм'ер і міністр абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш паведаміў, што на ахову польска-беларускай мяжы накіруюць 16-ю механізаваную брыгаду, фарміраванне якой цяпер завяршаецца.

Фота: gov.pl

«З 1 жніўня 16-я дывізія будзе адказваць за ахову польска-беларускай мяжы ў рамках аперацыі «Бяспечнае Падляшша». Яна возьме на сябе кіраўніцтва аперацыяй», — сказаў Уладзіслаў Касіняк-Камыш падчас сустрэчы з вайскоўцамі новастворанай брыгады.

Фармаванне 16-й матарызаванай брыгады ў складзе 16-й механізаванай дывізіі пачалося вясной 2024 года. За 11 месяцаў на службу ў яе шэрагі прыйшлі больш за 600 вайскоўцаў. Брыгада дыслакуецца ў Залусках каля Нідзіцы на паўночным усходзе Польшчы.

Пасля поўнага фарміравання 16-я матарызаваная брыгада стане найбуйнейшым вайсковым падраздзяленнем у гэтым рэгіёне. Яе ўзброяць калёснымі бронетранспарцёрамі ROSOMAK, сучаснымі танкамі K-2 і самаходнымі зэнітнымі ракетнымі комплексамі POPRAD.

Чытайце таксама:

Туск паабяцаў узвесці ўмацаванні і на мяжы з Украінай

Польшча ўкладзе ва ўзмацненне абароны ўсходняй мяжы 2,5 млрд даляраў

Дуда: Мы вяртаем жалезную заслону на мяжы з Беларуссю і Расіяй, хоча таго Захад ці не

Каментары да артыкула