У Стамбуле скончыліся перамовы Расіі і ЗША
27.02.2025 / 16:34
Сустрэча доўжылася 6,5 гадзін, але расійская дэлегацыя з'ехала з месца перамоў без каментарыяў, піша ТАСС.
Амерыканская і расійская дэлегацыі на папярэднім раўндзе перамоў у Эр-Рыядзе (Саудаўская Аравія). Фота: МЗС Расіі
Падрабязнасці перамоў паміж ЗША і Расіяй пакуль невядомы.
Дэлегацыі не сустракаліся з прэсай.
Пра запланаваную сустрэчу прадстаўнікоў Расіі і ЗША стала вядома 26 лютага. Паведамлялася, што абмяркоўвацца будуць двухбаковыя адносіны дзвюх краін, уключаючы наладжванне працы амбасадаў.
Раней кіраўнік Дзярждэпартамэнта ЗША Марка Рубіа паведамляў, што ЗША і Расія дамовіліся аб аднаўленні штату амбасадаў у Маскве і Вашынгтоне. Цяпер амбасады працуюць у абмежаваным рэжыме, а ўсе амерыканскія консульствы ў Расіі прыпынілі працу пасля серый узаемных высылак дыпламатаў.