БЕЛ Ł РУС

Марк Рутэ пасля размовы з Трампам анансаваў мільярды дапамогі Украіне

27.02.2025 / 22:28

Nashaniva.com

Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ пасля тэлефоннай размовы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам заявіў, што члены Альянсу працягнуць падтрымліваць Украіну, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Марк Рутэ. Фота: AP Photo/Aurelien Morissard

«У дачыненні да Украіны члены Альянсу рыхтуюць дадатковыя мільярды дапамогі і ўнёскі ў гарантыі бяспекі», — напісаў Марк Рутэ ў сацсетцы X.

Паводле вынікаў размовы з Трампам Рутэ заявіў, што «ЗША і НАТА робяцца мацнейшымі», а члены Альянсу «хутка павялічваюць інвестыцыі ў абарону».

Раней у НАТА заяўлялі, што Альянс знаходзіцца на шляху выканання плана фінансавання абароны Украіны на 2025 год на ўзроўні 40 мільярдаў еўра.

У сваю чаргу, Марк Рутэ заявіў, што ўсе дзяржавы Альянсу павінны дасягнуць паказчыка ў 2% ВУП на абаронныя выдаткі, бо ў адваротным выпадку яны будуць мець справу з Дональдам Трампам.

Чытайце таксама:

Трамп ужо не можа паверыць, што назваў Зяленскага дыктатарам

Трамп усё ж уводзіць мыты на тавары з Канады, Мексікі і Кітая

Пуцін: Расія павінна выкарыстоўваць усе магчымасці, каб перашкодзіць спробам сарваць перамовы з ЗША

Трамп працягнуў на год санкцыі супраць Расіі

Каментары да артыкула