БЕЛ Ł РУС

Трамп і Зяленскі пасварыліся ў жывым эфіры

28.02.2025 / 20:45

Nashaniva.com

Сустрэча Уладзіміра Зяленскага і Дональда Трампа ў Белым доме перарасла ў сварку на падвышаных танах. Трамп сказаў Зяленскаму, што Украіна не ўдзячная за дапамогу.

Уладзімр Зяленскі з Дональдам Трампам у Белым доме 28 лютага. Фота: Andrew Harnik / Getty Images

«Вы не маеце права дыктаваць нам тое, што мы будзем адчуваць. Мы на мяжы Трэцяй сусветнай вайны, вы не паважаеце ЗША», — заявіў Трамп Зяленскаму пасля таго, як украінскі прэзідэнт сказаў, што з 2014 года ніхто не спыніў Расію.

«Ён акупаваў у 2014 годзе Крым. Ён з 2014 года акупаваў тэрыторыі да 2022 года. Ніхто яго не спыняў. Я нават падпісаў пагадненне з ім, і Макрон, і Меркель пацвердзілі, што будзе спыненне агню і ніхто далей не пойдзе. А Пуцін сарваў гэта пагадненне. Пра якую дыпламатыю вы кажаце? Якая тут можа быць дыпламатыя?», — сказаў Зяленскі ў адказ на словы віцэ-прэзідэнта Вэнса, што Трамп займаецца дыпламатыяй.

Віцэ-прэзідэнт ЗША спытаў у Зяленскага, ці лічыць ён паважлівым «прыходзіць у Авальны кабінет ЗША і нападаць на адміністрацыю, якая спрабуе прадухіліць разбурэнне вашай краіны».

«Вы павінны быць удзячныя, у вас няма карт на руках, у вас скончваюцца вайскоўцы», — сказаў Трамп, настойваючы на неабходнасці спынення агню.

На што Зяленскі заявіў, што ён не ў карты прыехаў гуляць.

Трамп лічыць, што без амерыканскай зброі і тэхнікі «вайна скончылася б за два тыдні». Зяленскі адказаў, што «ад Пуціна чуў пра тры дні, цяпер ужо два тыдні».

Напрыканцы Трамп дадаў: «Гэта будзе выдатнае шоу для тэлебачання».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула