Зяленскі падзякаваў Амерыцы за падтрымку і свой візіт
28.02.2025 / 22:35
Па выніках скандальнай сустрэчы з Дональдам Трампам прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі напісаў даволі нечаканы ў агульным кантэксце гэтага візіту пост у сацсетцы X.
Зяленскі і Трамп падчас сустрэчы
«Дзякуй, Амерыка, дзякуй за падтрымку, дзякуй за гэты візіт. Дзякуй прэзідэнту, Кангрэсу і амерыканскаму народу.
Украіне патрэбен справядлівы і працяглы мір, і мы працуем менавіта для гэтага», — напісаў Зяленскі.
Перад гэтым прэзідэнты Украіны і ЗША моцна пасварыліся ў жывым эфіры, пасля чаго наступныя перамовы і прэс-канферэнцыя па іх выніку былі адмененыя, а Зяленскі быў вымушаны пакінуць Белы дом.
Чытайце таксама:
Еўрапейскія лідары выказваюць Зяленскаму падтрымку ў ягонай спрэчцы з Трампам
Трамп: Зяленскі можа вярнуцца, калі будзе гатовы да міру
Трамп і Зяленскі пасварыліся ў жывым эфіры
Трамп Зяленскаму: вы не паважаеце ЗША, вы павінны быць удзячныя