Свет1818

Трамп Зяленскаму: вы не паважаеце ЗША, вы павінны быць удзячныя

Уладзімр Зяленскі прыехаў у Белым дом. Падпісанне дамовы аб выкапнях чакаецца пасля абеду ўкраінскай і амерыканскай дэлегацый, піша AP.

Уладзімр Зяленскі з Дональдам Трампам у Белым доме 28 лютага. Фота: Andrew Harnik/ Getty Images

Перад перамовамі прэзідэнты дзвюх краін сустрэліся з прэсай.

Трамп сказаў Зяленскаму, што Украіна «не паважае ЗША, павінна быць удзячная».

«Вы не маеце права дыктаваць нам тое, што мы будзем адчуваць. Мы на мяжы Трэцяй сусветнай вайны, вы не паважаеце ЗША», — заявіў Трамп Зяленскаму пасля таго, як украінскі прэзідэнт сказаў, што з 2014 года ніхто не спыніў Расію.

Трамп заўважыў, што ЗША гатовыя даваць зброю Украіне.

«Спадзяюся, шмат адпраўляць не прыйдзецца», — сказаў ён.

Прэзідэнт ЗША дадаў, што ён «пасярэдзіне — і за Украіну, і за Расію».

«Я хачу, каб усё было вырашана. Еўропе і НАТА трэба актывізавацца», — адзначыў Трамп.

Па словах Зяленскага, разважаць пра спыненне агню можна, але гэта не працуе. Ён заклікаў ЗША даць гарантыі Вялікабрытаніі і Францыі для ўвядзення міратворцаў.

Зяленскі таксама паказаў Трампу фота ўкраінскіх вайскоўцаў пасля расійскага палону. Таксама ён прывёз з сабой чэмпіёнскі пояс украінскага баксёра Аляксандра Усіка, заўважыў «Бабель».

Раней тэкст праекту рамачнага пагаднення апублікавала «Украінская праўда».

Каментары18

  • Барадзед
    28.02.2025
    Андрусь, деньгами пахнет. Ничего Украина им не даст, вот увидите.
  • Filipp
    28.02.2025
    Барадзед, Тут пахнет большим, речь про предвыборные обещания и победой над леваками.
  • Беларус
    28.02.2025
    Filipp, а вам все геи да леваки мешают? Пока кремлевские имперцы стирают города с лица земли и убивают людей. Если падет Укриана, то Беларусь путин аннексирует в течение года. Раскройте вы уже наконец свои глаза и снимите розовые очки. Все документы кремль уже давно подготовил, "военные учения" уже запланированы, агентура также на готове.

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць