БЕЛ Ł РУС

У Будслаўскі касцёл вярнулі статую, пашкоджаную пры пажары

1.03.2025 / 16:23

Nashaniva.com

У Будслаўскі касцёл пасля рэстаўрацыі вярнулася фігура Езуса Журботнага. Яна адносіцца да першай паловы XVII стагоддзя. Пра вяртанне знакавай статуі пішуць на старонцы budslau у інстаграме, прыкладаючы здымак.

Фота: instagram.com/budslau

Падчас Вялікага посту статую Езуса Журботнага ўжо можна будзе ўбачыць у касцёле.

Пажар у нацыянальным санктуарыі ў Будславе адбыўся 11 мая 2021 года. У выніку яго абваліўся дах, а вада пашкодзіла сцены, падлогу і мэблю. Абраз Маці Божай Будслаўскай, Найсвяцейшы Сакрамэнт і іншую каштоўную маёмасць паспелі вынесці.

Першую імшу пасля пажару і рамонту ў Будславе правялі 31 снежня 2021 года. Аднаўленне святыні цяпер працягваецца.

Чытайце таксама:

У Будслаўскім касцёле раскрылі невядомыя раней роспісы

У Будславе разбіраюць унікальны алтар з ілюзорнай перспектывай, якой падманвалі гледача найвялікшыя дойліды Рыма

У Будславе прайшла традыцыйная начная працэсія са свечкамі ФОТАРЭПАРТАЖ

Каментары да артыкула