Рабочая партыя Курдыстана аб'явіла аб спыненні агню з Турцыяй
Пра рашэнне курдскай арганізацыі паведамляе турэцкае выданне Hurriyet са спасылкай на заяву выканаўчага камітэта Рабочай партыі Курдыстана.
Курдская жанчына размахвае сцягамі Партыі дэмакратычных рэгіёнаў (DBP) і Руху свабодных жанчын (TJA), слухаючы заклік лідара Рабочай партыі Курдыстана Абдуллы Аджалана скласці зброю на плошчы ў неафіцыйнай сталіцы Паўночнага Курдыстана горадзе Дыярбакыр. Фота: Mehmet Masum Suer/SOPA Images/LightRocket via Getty Images
Аб'яўленае перамір'е ўступае ў сілу з сённяшняй раніцы. Яго дзеянне будзе доўжыцца да таго часу, пакуль на партыю не будзе здзейснены напад з боку Анкары.
27 лютага лідар гэтай радыкальнай курдскай партыі Абдула Аджалан, які ўжо больш за чвэрць стагоддзя знаходзіцца ў турэцкай турме, заклікаў сваіх прыхільнікаў скласці зброю і спыніць дзейнасць. Ён таксама звярнуўся да кіраўніцтва Турцыі з заклікам «праявіць павагу да этнічных меншасцяў, свабоды выказвання меркаванняў і права на дэмакратычную самаарганізацыю».
Рабочая партыя Курдыстана занесеная ў спіс тэрарыстычных арганізацый у Турцыі, у Еўрапейскім Саюзе і ЗША. З 1984 года арганізацыя вядзе баявыя дзеянні з Турцыяй, патрабуючы стварэння аўтаноміі для курдаў.
Чытайце таксама:
Пажыццёва зняволены кіраўнік Рабочай партыі Курдыстана заклікаў паплечнікаў скласці зброю
Народ пад бела-чырвона-белым сцягам, які нядаўна перажыў генацыд. Хто такія езіды?
Блогер Блішч расказаў, як не змог патрапіць у Саудаўскую Аравію, Аман і Курдыстан