БЕЛ Ł РУС

Зяленскі: Да заканчэння вайны яшчэ доўгі шлях, тэрытарыяльных саступак не будзе

3.03.2025 / 7:49

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны заявіў, што вайна з Расіяй далёкая ад завяршэння, а любая мірная дамова павінна быць справядлівай і ўтрымліваць выразныя гарантыі бяспекі.

Фота: Jonathan Raa / NurPhoto via Getty Images

Падчас размовы з брытанскімі журналістамі ў аэрапорце Станстэд прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што дамова аб спыненні вайны павінна быць «сумленнай», «справядлівай» і «стабільнай». Яна мусіць прадугледжваць канкрэтныя гарантыі бяспекі, якія зробяць немагчымай далейшую агрэсію з боку Расіі, паведамляе «Украінская праўда».

Зяленскі катэгарычна адхіліў магчымасць любых тэрытарыяльных саступак і падкрэсліў, што Украіна ніколі не прызнае акупаваныя тэрыторыі часткай Расіі.

 «Украіна ніколі не прызнае акупаваныя Расіяй тэрыторыі. Для нас гэта будзе часовая акупацыя. Нашы тэрыторыі і нашы каштоўнасці не прадаюцца. Нашы свабоды не прадаюцца», — сказаў ён.

Прэзідэнт Украіны дадаў, што гарантыі бяспекі павінны прадугледжваць магутны адказ Украіны і яе партнёраў у выпадку новай агрэсіі з боку Расіі.

«Я не хачу казаць пра дэталі, пакуль няма подпісаў… занадта шмат рэчаў, пра якія трэба думаць», — сказаў ён.

Кіраўнік дзяржавы паведаміў, што міжнародныя партнёры Украіны пагадзіліся працягваць ціск на Расію.

Чытайце таксама:

Ці надзеў Зяленскі касцюм на сустрэчу з каралём Карлам ІІІ?

Еўрапейцы прапанавалі свой план перамір'я, хочуць, каб ЗША да яго далучыліся. Але гатовыя «рыхтавацца да горшага»

«Трамп і Вэнс хацелі прынізіць Зяленскага. Вось чаму яны зладзілі прамую трансляцыю гэтага відовішча»

Каментары да артыкула