БЕЛ Ł РУС

Польскія памежнікі затрымалі беларускага дальнабойшчыка

3.03.2025 / 16:19

Nashaniva.com

Праблемы ў беларускага кіроўцы на памежным прапускным пункце «Кукурыкі» ўзніклі праз паўпрычэп маркі Krone. Высветлілася, што ён лічыцца ва ўгоне ў Літве, паведамляе Памежная служба Польшчы.

Фота: strazgraniczna.pl

Кошт паўпрычэпа ацэньваецца ў 75 тысяч злотых. Справу беларуса перадалі для далейшага разбору паліцыі Тарэспаля.

Усяго з пачатку 2025 года памежнікі, якія працуюць на гэтым кірунку, вярнулі скрадзеныя транспартныя сродкі агульным коштам амаль 4 мільёны злотых (каля 1 мільёна даляраў).

Чытайце таксама:

У беларускага дальнабойшчыка ў Польшчы канфіскавалі больш за 7 мільёнаў цыгарэт

Дальнабойшчык пераабсталяваў дно фуры, каб завезці з Польшчы ў Беларусь прыцэлы

Дальнабойшчыка не прапусцілі з Беларусі ў Літву з-за вымпела расійскай СПА

Казахстан дазволіў перавозчыкам з краін ЕАЭС перавозіць грузы з перачэпкай да канца года

Каментары да артыкула