БЕЛ Ł РУС

Па ўсёй Беларусі ўсталявалі каля 60 тысяч разумных камер з распазнаваннем твараў

3.03.2025 / 16:54

Nashaniva.com

Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў пахваліўся ахопам камер па ўсёй краіне.

У Беларусі ўстаноўлена каля 60 тысяч разумных камер відэаназірання.

Такія камеры здольныя адсочваць людзей, распазнаваць твары і чытаць нумарныя знакі аўтамабіляў, піша БелТА.

«На сённяшні дзень у Беларусі ахова грамадскага парадку робіцца не толькі пешымі патрулямі. Каля 60 тысяч разумных камер відэаназірання працуюць па ўсёй краіне. Гэтыя камеры могуць адсочваць чалавека, распазнаваць твары, чытаць нумарныя знакі. Любое правапарушэнне, якое здзяйсняецца ў грамадскім месцы, мы раскрываем па гарачых слядах. Па ўсёй краіне створаныя цэнтры маніторынгу грамадскай бяспекі», — заявіў кіраўнік МУС Іван Кубракоў.

У МУС ужо расказвалі пра тое, як працуе сістэма відэаназірання. Паводле слоў сілавікоў, кожны чалавек, які трапляе ў поле зроку камер, можа быць ідэнтыфікаваны і адсочаны ў рэжыме рэальнага часу, а ягоныя перамяшчэнні захоўваюцца ў базе даных.

Гэта азначае, што міліцыя і іншыя дзяржаўныя структуры маюць магчымасць у любы момант даведацца, дзе быў чалавек, у якія месцы заходзіў і як перамяшчаўся па краіне.

Чытайце таксама:

Міністр Іван Кубракоў і дарадца міністра абароны Украіны Аляксандр Кубракоў — сваякі? Не, фэйк

Прапагандысты заявілі пра разгром сеткі салідарнасці і арышт яе ўдзельнікаў

МУС распавяло сваю версію, за што пасадзілі пярэваратня ў пагонах Згірскага

Каментары да артыкула